Сенат ЗША не змог хутка прыняць законапраект аб дапамозе Украіне на $40 млрд
Сенат ЗША не змог хутка прыняць законапраект аб дапамозе Украіне на $40 млрд. Галасаванне заблакаваў сенатар-рэспубліканец Рэнд Пол, які прапанаваў некалькі паправак. У прыватнасці, ён настойвае на неабходнасці прызначыць генеральнага інспектара, які б кантраляваў грошы і зброю, якія Злучаныя Штаты накіроўваюць ва Украіну (як было раней з Афганістанам). "Нельга выкідаць усе 40 мільярдаў долараў без якога-небудзь нагляду", — заявіў сенатар.
Перад гэтым лідары і Дэмакратычнай, і Рэспубліканскай партыі заклікалі сенатараў у "паскораным фармаце" аднагалосна падтрымаць новы пакет дапамогі Украіне. У выніку ж разгляд адбудзецца ў звычайным рэжыме. Чакаецца, што дакумент прымуць ужо на наступным тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.