Сепаратысты ва Украіне захапілі будынкі яшчэ ў адным райцэнтры

Пра гэта korrespondent.net паведамляе са спасылкай на выданне ОстроВ. Над будынкам гарадской рады ўсталяваны расійскі сцяг і сцяг гэтак званай “Данецкай рэспублікі”. Паводле інфармацыі крыніцы ў праваахоўных органах, будынак пракуратуры ўжо вызвалены. Сепаратысты ўвайшлі ў яго а 3.00. Пераканаліся, што зброі там няма і самі пакінулі памяшканне.



У суседняй Горлаўцы ўсё спакойна. Уначы там чакалі штурму адміністратыўных будынкаў і сілавых ведамстваў, але ён не адбыўся: занятая ў іншых гарадах Данецкай вобласці штурмавая група не паспела пад’ехаць.



Мясцовыя жыхары, якія падцягнуліся для правядзення сілавых акцыяў, засталіся без падтрымкі гэтак званых “зялёных чалавечкаў”. На самастойныя дзеянні яны не адважыліся, спажылі спіртное і пад раніцу разышліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі