Сепаратысты з аўтаматамі захапілі чарговы ўкраінскі горад (відэа)

Як паведамляе censor.net.ua, яны выламалі дзверы ў гарсавет і ўсталявалі на ім сцяг так званай Данецкай народнай рэспублікі. Адзін з аўтамабіляў быў з сімволікай дзяржаўнай аховы.



Падчас нападу ў гарсавеце нікога не было. Сепаратысты таксама замянілі сцяг на будынку раённай дзяржаўнай адміністрацыі. Пры гэтым абодва дзяржаўныя сцягі былі разарваныя і растаптаныя.



На месца здарэння прыбылі пяць супрацоўнікаў міліцыі. Яны заявілі, што яны "з народам", і сепаратысты павязалі ім георгіеўскія стужкі.



Потым сепаратысты на трох машынах паехалі дадому да гарадскога кіраўніка Ігара Склярава, які выступае за адзінства Украіны. Яго ў хатняй вопратцы прывезлі ў гарсавет і пад пагрозай зброі прымусілі напісаць заяву аб адстаўцы.



Сепаратысты таксама спрабавалі вымагаць грошы ў кіраўніцтва мясцовага водаканала. Прадстаўнік прадпрыемства ездзіў у Данецк да кіраўнікоў сепаратыстаў і ўгаварыў іх не браць грошы з прадпрыемства.



Нагадаем, раней выканаўца абавязкаў прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў прызнаў, што цэнтральная ўлада не кантралюе сітуацыю ва ўсходняй Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі