Севярынец апранаецца ў ГУМе, Вінаградаў — за мяжой

Севярынец апранаецца ў ГУМе, Вінаградаў — за мяжой

На акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы, выступілі палітыкі. Прыйшлі ў знак салідарнасці. Еўрарадыё пацікавілася, як часта палітыкі ходзяць па рынках і дзе набываюць рэчы.

Севярынец апранаецца ў ГУМе, Вінаградаў — за мяжой

Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", апранаецца ў ГУМе. 

"Апошні раз быў на рынку, можа, паўгода таму. Звычайна я ў ГУМе апранаюся".

Севярынец апранаецца ў ГУМе, Вінаградаў — за мяжой

Актывіст Павел Вінаградаў рэчы сабе ў Беларусі не купляе. Апранаецца ў замежнае.

"Я чалавек з шэнгенскай візай, а мама жыве ў Італіі, таму рэчы магу набываць у Еўропе. Пару тыдняў таму я быў на рынку, але набываў там мыйныя сродкі".

 

Севярынец апранаецца ў ГУМе, Вінаградаў — за мяжой

Мікалай Статкевіч рэчы набывае ў беларускіх гандлёвых цэнтрах. Але апошнюю куртку купіў у Львове.

"Апошні раз мне жонка набыла спартовую куртку ў Львове. У Карпатах нас паставілі на горныя лыжы. Марына вельмі захапілася ідэяй ездзіць на лыжах і набыла мне лыжную куртку. Кажа, вельмі танна каштавала".

 

Севярынец апранаецца ў ГУМе, Вінаградаў — за мяжой

Анатоль Лябедзька, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі, на мінулую акцыю "Я — ІП" прыходзіў у паліто, набытым у Вільні. Тады ж палітык прызнаўся, што рэдка нешта набывае на рынках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі