Сейм Літвы адхіліў вета Наўседы на закон аб санкцыях супраць беларусаў і расіян

Плакат "Беларусь не Расія" на на мітынгу каля літоўскага Сейма / ELTA
Плакат "Беларусь не Расія" на на мітынгу каля літоўскага Сейма / ELTA

Літоўскі сейм адхіліў вета прэзідэнта Гітанаса Наўседы на закон аб санкцыях супраць грамадзян Беларусі і Расіі.

За адхіленне вета прагаласавалі 99 дэпутатаў (неабходны мінімум 71), супраць — сем. Яшчэ двое ўстрымаліся.

Гэта азначае, што Літва не будзе абмяжоўваць беларусаў у атрыманні дазволаў на часовае ці пастаяннае пражыванне, выдачу віз і г.д. Шэраг абмежаванняў закона закране толькі грамадзян Расіі. Наўседа наклаў вета на гэты закон, бо лічыць, што Расія і Беларусь — аднолькавыя дзяржавы-агрэсары.

Як паведамляе delfi.lt, падчас пасяджэння Сейма каля будынка адбываўся мітынг беларускіх палітэмігрантаў. Яны пратэставалі супраць словаў Наўседы, які заявіў, што ў падыходзе да беларусаў і расіян не павінна быць ніякай розніцы. Сярод іншага ўдзельнікі трымалі плакат "Беларусь не Расія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі