Сейм Польшчы прызнаў Расію краінай-спонсарам тэрарызму

Пасяджэнне Сейма Польшчы / РАР
Пасяджэнне Сейма Польшчы / РАР

Польскі Сейм прыняў рэзалюцыю аб прызнанні Расіі дзяржавай-спонсарам тэрарызму, паведамляе інфармацыйнае агенцтва PAP. "За" прагаласаваў 231 дэпутат, не падтрымалі дакумент 226 дэпутатаў. Апазіцыя не стала прымаць удзел у галасаванні.

Рознагалоссі выклікала папраўка, якую ўнесла кіруючая партыя "Права і справядлівасць " (PiS). У рэзалюцыю ўнеслі пункт аб тым, што Расія адказная і за катастрофу польскага ўрадавага борта пад Смаленскам у красавіку 2010 года. Тады загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, польскія чыноўнікі і парламентарыі, камандуючыя сіл Польшчы і НАТА.

Акрамя таго, у рэзалюцыі гаворыцца, што Расія нясе непасрэдную адказнасць і за збіты малазійскі самалёт ў ліпені 2014 года. У выніку той катастрофы загінулі 298 пасажыраў і членаў экіпажа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі