“Шахцёр” і мінскае “Дынама” згулялі ў сухую нічыю

“Шахцёр” і мінскае “Дынама” згулялі ў сухую нічыю

Салігорскі “Шахцёр” і мінскае “Дынама” згулялі ў сухую нічыю. Матч прайшоў у рамках 3 тура чэмпіянату Беларусі па футболе на салігорскім стадыёне “Будаўнік”. Гаспадары і госці цягам усёй гульні чаргавалі атакі і ўдары па варотах, аднак у выніку абедзве брамы засталіся некранутымі. Вынік — 0:0.

Нагадаем вынікі іншых матчаў, якія прайшлі 15 і 16 красавіка ў рамках гэтага тура: "Нёман""Віцебск" — 0:0, “Славія” — “Граніт” — 1:3, “Белшына” — “Дынама” (Брэст) – 4:2, “Тарпеда-БелАЗ” — “Нафтан” — 2:1, “Мінск” — БАТЭ — 2:3.

Цяпер БАТЭ адзінаасобна ачоліў турнірную табліцу і адарваўся ад мінскага “Дынама” на два ачкі.

Заўтра тур завяршыцца двума матчамі: “Гарадзея” — “Слуцк”, “Іслач” — “Крумкачы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі