"Шахцёр" разграміў "Белшыну", мінскае "Дынама" выйграла ў "Мінска"

"Шахцёр" разграміў "Белшыну", мінскае "Дынама" выйграла ў "Мінска"

У пятніцу, 10 чэрвеня, прайшлі апошнія матчы 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. "Шахцёр" у Салігорску разграміў "Белшыну" — 3:0. Галы на рахунку Мікалая Януша, Яўгена Елізаранкі і Аляксандра Паўлава.

Мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" перамагло "Мінск" — 1:0. Адзіны гол на 27-й хвіліне з пенальці забіў Лука Роткавіч.

Як паведамляла Еўрарадыё, "Славія" ў Мазыры ў прысутнасці 3100 заўзятараў адолела БАТЭ — 2:1. Відэа галоў гл. тут. "Тарпеда-БелАЗ" і "Іслач" згулялі ўнічыю 1:1, галы забілі Блізнюк і Алумона. Яшчэ чатыры гульні тура прайшлі ў чацвер. Іх вынікі гл. тут.

Лідыруе БАТЭ — 22 ачкі (і матч у запасе), мінскае "Дынама" мае 20, "Крумкачы" і "Славія" — па 18.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі