"Шахцёр" выйграў у "Нафтана", а "Мінск" — у "Нёмана"
У пятніцу, 29 красавіка, прайшлі чатыры матчы 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У Бабруйску "Белшына" прайграла БАТЭ — 2:3, а мінскае "Дынама" на "Трактары" згуляла ўнічыю са "Слуцкам" — 1:1.
Салігорскі "Шахцёр" выйграў у "Нафтана" — 2:0. Гол на 53-й хвіліне забіў 18-гадовы Віталь Лісаковіч, які толькі выйшаў на замену. А ва ўжо даданыя хвіліны вызначыўся Мікалай Януш. Відэа гэтых галоў гл. тут. "Мінск" у гасцях перамог гродзенскі "Нёман" — 1:0. Гол на рахунку Леаніда Ковеля (42-я хвіліна).
30 красавіка, у Жодзіне сустрэнуцца "Тарпеда-БелАЗ" і "Крумкачы" (пачатак у 18.00), у Мазыры — "Славія" і "Віцебск" (16.00), у Маладзечне — "Іслач" і брэсцкае "Дынама" (15.00), у Лунінцы — "Граніт" і "Гарадзея" (17.00).
Лідыруе БАТЭ — 13 ачкоў. Барысаўчан можа дагнаць "Іслач", у выпадку перамогі ў паядынку з брэсцкімі дынамаўцамі.