“Шахцёр” застаўся на другім месцы ў чэмпіянаце Беларусі

“Шахцёр” застаўся на другім месцы ў чэмпіянаце Беларусі

Салігорскі “Шахцёр” не змог выйграць у “Мінска” ў 25-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Гульня, якая прайшла 15 кастрычніка на хатнім полі гарнякоў, скончылася з лікам 0:0.

Хоць “Шахцёр” і захаваў другое месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату краіны, але ён мае толькі адно ачко перавагі перад мінскім “Дынама”. Нагадаем, што яно сёння перамагло брэсцкіх аднаклубнікаў з лікам 2:1.

Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” выйграла ў “Нёмана” — 1:0 і застаецца на 4-м месцы чэмпіянату. Таксама сёння “Славія” атрымала перамогу над “Іслаччу” — 2:1.

Нагадаем вынікі матчаў 25-га тура, якія прайшлі ў пятніцу, 14 кастрычніка — “Граніт” — БАТЭ — 0:1, “Нафтан” — “Крумкачы” — 1:0. Пры гэтым БАТЭ датэрмінова аформіў  чэмпіёнства.

16 кастрычніка тур завяршыцца матчамі “Слуцк” — “Віцебск” і “Гарадзея” — “Белшына”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі