Шаўцоў: "Землятрус" у ЗША можа аслабіць пазіцыі Пятра Парашэнкі ва Украіне

Шаўцоў: "Землятрус" у ЗША можа аслабіць пазіцыі Пятра Парашэнкі ва Украіне

Вядомы беларускі палітолаг Юрый Шаўцоў мяркуе, што перамога Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША можа паўплываць на ўнутрыпалітычную сітуацыю ва Украіне. Пра гэта ён заявіў 9 лістапада ў эфіры Еўрарадыё. Па словах Шаўцова, варта чакаць, што Трамп будзе імкнуцца паменшыць непасрэднае ўмяшальніцтва ЗША ў самыя розныя канфлікты па-за межамі сваёй краіны. Перамога Дональда Трампа для сусветнай палітыкі — гэта землятрус, кажа палітолаг. Злучаныя Штаты збіраюцца сыходзіць з ролі "сусветнага паліцэйскага". А гэта можа стаць прычынай шматлікіх праблем, у тым ліку і ва Украіны, з якой мы маем вялікую агульную мяжу.

Юрый Шаўцоў не думае, што на Данбасе ў бліжэйшы час могуць аднавіцца баявыя дзеянні. На яго думку, ва Украіне існуе іншая праблема — рэзкае абвастрэнне сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне, па-за межамі Данбаса. "І тут магчыма ўсё што заўгодна. [Прэзідэнт Украіны Пётр] Парашэнка і тыя людзі, якія кіруюць Украінай у значнай меры абапіраліся і абапіраюцца на падтрымку ЗША. Калі яна стане меншай, іх праціўнікі ўзмацняцца. Хто яны? Мне здаецца, што гэта радыкальныя правыя арганізацыі", — кажа Шаўцоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі