Шосты пакет санкцый ЕС супраць Расіі могуць канчаткова зацвердзіць 1-2 чэрвеня

Шосты пакет санкцый ЕС супраць Расіі могуць канчаткова зацвердзіць 1-2 чэрвеня

Шосты пакет санкцый ЕС супраць Расіі могуць канчаткова зацвердзіць 1-2 чэрвеня. Пра гэта ў аўторак заявіў кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль. Паводле яго слоў, "юрыдычны тэкст... рэдактуецца". Кіраўнік Еўрасавета мяркуе, што ўвечары ў сераду ці ў чацвер яго зацвердзяць.

Уначы Шарль Мішэль паведаміў, што краіны ЕС нарэшце дамовіліся наконт зместу шостага пакета санкцый. Атрымаўся кампрамісны варыянт, паколькі ўводзіцца эмбарга на 2/3 расійскай нафты. Яно закране толькі пастаўкі па моры. У пакеце таксама ёсць адключэнне ад SWIFT расійскага Сбербанка, забарона на вяшчанне ў ЕС яшчэ трох расійскіх дзяржаўных СМІ, пашырэнне персанальных санкцый за падтрымку вайны супраць Украіны.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон лічыць дамову краін Еўрасаюза наконт шостага пакета санкцый "вялікім дасягненнем" і "праявай адзінства і смеласці краін-чальцоў". Дыскусіі працягваліся з пачатку траўня. Галоўнай праблемай стала пазіцыя Венгрыі, якая аказалася не гатовая да поўнага эмбарга на пастаўкі расійскай нафты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі