Шпагат на поручнях у мінскім метро — флэшмоб "у межах сацпраекта" (фота)

Шпагат на поручнях у мінскім метро — флэшмоб "у межах сацпраекта" (фота)

Фота дзяўчыны, якая села на шпагат на поручнях у мінскім метро, з’явіліся ў групе “Ищу тебя Минск” сацыяльнай сеткі “Укантакце”. Іх выклаў хлопец, які стаў выпадковым відавочцам трука і цяпер хоча пазнаёміцца з дзяўчынай. За пару дзён пост сабраў больш за тысячу лайкаў. Большасць каментатароў пад пастом вінавацяць гераіню фотасесіі ў злоўжыванні наркотыкамі, абзываюць яе рознымі словамі і абражаюць выказваннямі кшталту "калі вельмі хочацца, каб сёння быў сэкс", “цікава, колькі ёй ўклалі грошай за стрыптыз у метро”, “калі ніхто не падыходзіць знаёміцца і ты вырашаеш, што час дзейнічаць” і гэтак далей.

Еўрарадыё знайшло дзяўчыну. Як высветлілася, яна прафесійная гімнастка, але цяпер моцна занятая падрыхтоўкай да вельмі важнага мерапрыемства. Каб не турбавалі знаёмыя, якія пазналі яе на фотках, дзяўчына была вымушаная выключыць тэлефон і выдаліць сваю старонку “Укантакце”.

Таксама фота гэтай дзяўчыны 

Але сваяк гімнасткі паведаміў, што шпагат у метро — “флэшмоб у межах сацпраекта”. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца, але, верагодна, стануць вядомыя пазней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі