"Шпіёнскі працэс" Гайдукова ў Віцебску працягнецца сёння і заўтра

Нагадаем, што наваполацкага моладзевага актывіста судзяць з 12 чэрвеня. Працэс абвешчаны закрытым. На яго не пусцілі нават сваякоў Гайдукова і дыпламатаў. Юнака вінавацяць у здрадзе дзяржаве.



Хлопца затрымалі ў Віцебску 8 лістапада 2012 года. Паводле звестак прэс-службы КДБ, адбылося гэта "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы".



Гайдукоў працаваў аператарам на наваполацкім "Нафтане", быў удзельнікам некалькіх апазіцыйных акцый і выбарчых кампаній, ініцыяваў стварэнне наваполацкай суполкі "Саюз маладых інтэлектуалаў".



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі