Штаб АТА пацвярджае: вайсковая тэхніка з Расіі прайшла ва Украіну
Украінскі бок сцвярджае, што тэхніка ідзе ў напрамку Маладагвардзейска Луганскай вобласці.
Пра гэта журналістам заявіў прадстаўнік штаба антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дзмітрашкоўскі, інфармуе censor.net.ua. Па яго словах, гаворка ідзе пра невялікую колькасці вайсковай тэхнікі. У штабе кажуць, што падлічыць дакладную колькасць бранятэхнікі і грузавікоў не ўдалося. Паводле папярэдніх дадзеных, у грузавіках былі ўзброеныя салдаты.
Нагадаем, што памежнае ўпраўленне ФСБ РФ у Растоўскай вобласці не пацвердзіла інфармацыю аб праходзе вайсковай тэхнікі праз расійска-ўкраінскі ўчастак дзяржмяжы.