"Штадлер" у Беларусі сыходзіць на прастой на паўгода

Цягнік Штадлер / Еўрарадыё​
Цягнік Штадлер / Еўрарадыё​

Швейцарская кампанія Stadler вырашыла адправіць у прастой да верасня амаль 60 супрацоўнікаў, паведамляе буйны партал навінаў, прызнаны экстрэмісцкім. Яны атрымалі пацверджанне дакумента, які апынуўся ў распараджэнні рэдакцыі, ад супрацоўнікаў завода.

У службовай запісцы Фрая на імя дырэктара прадпрыемства "Штадлер Мінск" Філіпа Брунэра сказана, што з 1 сакавіка па 31 жніўня на прастой хочуць адправіць 59 супрацоўнікаў комплексу.

Тлумачыцца такая неабходнасць эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая "прывяла да збою ў пастаўках матэрыялаў і камплектуючых", і "частымі выпадкамі захворвання на прадпрыемстве, якія негатыўна ўплываюць на вытворчы працэс".

У прэс-службе кампаніі таксама пацвердзілі гэтую інфармацыю, спаслаўшыся на "няпростую эпідэміялагічную сітуацыю".

У мінулым годзе завод са швейцарскімі каранямі вырашыў наладзіць вытворчасць электрацягнікоў ва Украіне. Па чутках, гэта быў пачатак "паступовага сыходу з Беларусі".

Stadler пачаў развіваць бізнэс у Беларусі ў 2013 годзе. З тых часоў кампанія інвеставала ў нашу краіну мільёны еўра. У пачатку 2020 года гаворка ішла пра суму ў €80 млн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі