Што робяць байцы Нацыянальнай гвардыі ў Капітоліі. Фотарэпартаж
Пакуль Палата прадстаўнікоў ЗША разглядае пытанне аб імпічменце прэзідэнту Дональду Трампу, Капітолій ахоўваюць байцы Нацыянальнай гвардыі. На фота Reuters можна пабачыць, як яны там бавяць час — некаторыя гвардзейцы спяць на падлозе вакол бюста Лінкальна.
6 студзеня ў Капітолій уварваліся некалькі соцень прыхільнікаў Трампа, былі загінулыя. Каб падобнае не паўтарылася, у яго ўвялі Нацыянальную гвардыю.
Інаўгурацыя прэзідэнта Джо Байдэна прызначана на 20 студзеня. Аднак трампісты рыхтуюць новыя масавыя акцыі пратэсту.
Гэты і наступныя здымкі — Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.