Што вы рабілі апошнія 1000 дзён: дыпламаты зладзілі акцыю ў падтрымку Статкевіча
Дыпламаты з ЕС нагадваюць, як доўга ўжо Статкевіч за кратамі / facebook.com/usembassy.minsk
Дыпламаты з Чэхіі, Германіі, Фінляндыі, Францыі, Польшчы, Швецыі, Славакіі і ЗША сустрэліся з жонкай палітвязня Мікалая Статкевіча Марынай Адамовіч, каб выказаць салідарнасць і заклікаць да яго вызвалення.
— А што вы рабілі, бачылі, перажылі за апошнія 1000 дзён? Кожны з гэтых дзён Мікалай Статкевіч правёў за кратамі, палітвязень у Беларусі, — піша амбасада ЗША на сваёй старонцы ў Facebook.
Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску. Там ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Спачатку яго каралі суткамі, а потым абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (арт.293 Крымінальнага кодэкса Беларусі). У выніку Статкевіч быў пакараны па “справе Ціханоўскага” 14 гадамі пазбаўлення волі.
Судзіў палітыка Мікалай Доля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.