Што вядома пра беларуса, якога абвінавачваюць ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары

Дональд Трамп / Reuters
Дональд Трамп / Reuters

Вечарам 9 кастрычніка ў міжнародным аэрапорце Далес ў штаце Вірджынія амерыканскімі ўладамі былі затрыманыя бізнесмены Ігар Фруман і Леў Парнас, абодва выхадцы з СССР, паведамляе BBC.

У чым іх абвінавачваюць

У ЗША іх лічаць галоўнымі дзейнымі асобамі скандалу, ахрышчанага "Украінагейт". Іх падазраюць у незаконным умяшанні ў амерыканскія выбары. Фруману і Парнасу прад'яўленыя абвінавачанні ў парушэнні заканадаўства аб фінансаванні выбараў у ЗША. Яны ахвяравалі розным структурам, звязаным з Рэспубліканскай партыяй і выбарчым штабам Дональда Трампа, больш за 500 тысяч долараў.

Па словах пракурора, бізнесмены спрабавалі аказаць палітычны ўплыў для прасоўвання сваіх фінансавых інтарэсаў і для прасоўвання палітычных інтарэсаў украінскага чыноўніка, які дамагаўся адстаўкі амбасадара ЗША ва Украіне. Таксама затрыманыя фігуравалі пасярэднікамі ў арганізацыі перамоў прадстаўнікоў ЗША з украінскімі чыноўнікамі, дамагаючыся у тым ліку перадачы ім кантролю над кампаніяй "Нафтагаз". 

Хто такія Ігар Фруман і Леў Парнас?

Беларус Ігар Фруман у 80-я пераехаў у ЗША, аднак большую частку жыцця ўсё ж правёў ва Украіне, адкуль потым перабраўся ў Маямі. У 2005 годзе ён ажаніўся з Лізаветай Навумавай, дачкой вядомага адэскага бізнесмена 90-х.

Что известно о белорусе, обвиняемом во вмешательстве в американские выборы
Ігар Фруман (злева) і Леў Парнас / Reuters

Пара валодае Otrada Luxury Group па продажы дарагіх аўтамабіляў і яхтаў, буцік-гатэлем "Атрада" і пляжным клубам. У Кіеве Фруману і Навумавай належыць рэстаран Buddha-Bar. У 2017 годзе ўкраінка падала на развод, але спрэчка аб дзяльбе маёмасці мужа і жонкі працягваецца да гэтага часу.

Украінец Леў Парнас трапіў у Штаты ў 1976 годзе, будучы чатырохгадовым хлопчыкам. У 90-х ён працаваў брокерам у некалькіх кампаніях, якія займаюцца аперацыямі з каштоўнымі паперамі. На працягу наступных васьмі гадоў на гэтыя фірмы заводзіліся справы, з-за чаго іх ліцэнзіі адбіраліся.

Парнас знаёмы з былым мэрам Нью-Ёрка, а цяпер адвакатам прэзідэнта ЗША Рудольфам Джуліяні, аднак ён адмовіўся расказваць прэсе, ці звязваюць іх дзелавыя адносіны, сказаўшы толькі, што той з'яўляецца яго "адвакатам і сябрам".

Гэта на сваёй старонцы ў "Твітэры" пацвердзіў і сам былы мэр Нью-Ёрка. Амерыканскія СМІ, якія расследавалі справу Фрумана і Парнаса, так і не змаглі высветліць, як прадпрымальнікі пазнаёміліся з асабістым адвакатам Дональда Трампа.

Таксама, па звестках амерыканскіх СМІ, за некалькі гадзін да арышту прадпрымальнікі сустракаліся з Рудольфам Джуліяні ў гатэлі Trump International у цэнтры Вашынгтона.

Што агульнага паміж Фруманам, Парнасам і Трампам?

У 2018 годзе афшорная кампанія Global Energy Producers, зарэгістраваная бізнесменамі ў штаце Дэлавэр, пералічыла ўзнос 325 тысяч долараў у адзін з выбарчых фондаў, якія падтрымліваюць Дональда Трампа. У наступныя месяцы Фруман перавёў яшчэ 15 тысяч у перадвыбарны фонд былога губернатара штата Фларыда Рыка Скота, 35 тысяч — на выбарчую кампанію рэспубліканца Адама Патнама, і 50 тысяч — у перадвыбарны фонд прыхільніка Трампа Рона ДэСантыса.

Что известно о белорусе, обвиняемом во вмешательстве в американские выборы
Пасля арышту Фрумана і Парнаса актывісты з Campaign Legal Center апублікавалі скрыншот са старонкі Парнаса, дзе два бізнесмены адлюстраваныя ў кампаніі сына Дональда Трампа

На рахункі яшчэ дзвюх грамадскіх арганізацый, якія падтрымліваюць перавыбранне Трампа — Trump Victory і Donald J. Trump for President, — Фруман асабіста адправіў максімальна дазволеныя законам сумы — па 2700 долараў. Агульная сума ахвяраванняў, зробленых бізнесменамі, склала 576 тысяч долараў.

У пачатку траўня 2018 года бізнесмены сустрэліся за вячэрай з Дональдам Трампам у вашынгтонскім гатэлі Trump International. А праз некалькі тыдняў яны снедалі ў Бэвэрлі-Хілз з Дональдам Трампам-малодшым і Томі Хіксам, які неўзабаве заняў пасаду кіраўніка Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі. Бізнесмены не хавалі, што могуць прапанаваць рэспубліканцам кампрамат на магчымага прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна, спасылаючыся на свае сувязі ў найвышэйшых эшалонах украінскай улады.

Украінскія сустрэчы і Ігар Каламойскі

Пачынаючы з канца 2018 года Фруман і Парнас зладзілі серыю сустрэч асабістага адваката прэзідэнта ЗША Роберта Джуліяні з некалькімі былымі і дзейнымі генеральнымі пракурорамі Украіны, уключаючы Віктара Шокіна і Юрыя Луцэнку. Таксама яму арганізавалі сустрэчу з тагачасным кіраўніком спецыяльнага офіса пракурора Украіны па барацьбе з карупцыяй Назарам Халадніцкім, а ўжо ў 2019 годзе, пасля перамогі на выбарах Уладзіміра Зяленскага, Джуліяні сустрэўся з памочнікам новага прэзідэнта Андрэем Ермаком.

У траўні 2018 года Фруман і Парнас наведалі ў Ізраілі прадпрымальніка Ігара Каламойскага, якога ўкраінскія ўлады абвінавачвалі ў крадзяжы $5,5 мільярда. Спроба перамоў з ім скончылася няўдачай. Бізнесмены настойвалі не толькі на атрыманні ад украінскіх уладаў кампрамату на Джо Байдэна і дэмакратаў, але і на перадачы кантролю над кампаніяй "Нафтагаз".

Пры падтрымцы адваката прэзідэнта ЗША Рудольфа Джуліяні Фруман і Парнас настойвалі на змене кіраўніцтва вядучай нафтагазавай фірмы Украіны. Яны лічылі, што блізкія паплечнікі Дональда Трампа маглі дапамагчы ім у вырашэнні гэтай задачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі