Што зменіцца ў беларуска-расійскіх адносінах з прызначэннем паслом Бабіча?

Што зменіцца ў беларуска-расійскіх адносінах з прызначэннем паслом Бабіча?

Чуткі пра тое, што новым паслом Расіі ў Беларусі плануюць прызначыць Міхаіла Бабіча, з’явіліся некалькі тыдняў таму. Але афіцыйнага пацвярджэння гэтаму няма па сёння. У МЗС Беларусі не абвяргаюць, але і не пацвярджаюць факт таго, што агрэман (атрыманне папярэдняй згоды) на прызначэнне Бабіча расійскім амбасадарам у Мінску нашым знешнепалітычным ведамствам ужо атрыманы.

Чаму вакол прызначэння новага пасла Расіі ў Беларусі столькі таямнічасці? Ці можа беларускі бок адмовіцца прымаць Міхаіла Бабіча ў якасці пасла? Чым Бабіч такі небяспечны, што прымаць яго ў якасці пасла адмовілася Украіна ў 2016 годзе? Што стаіць за жаданнем Масквы прызначыць расійскім паслом у Беларусі не кадравага дыпламата, а палітычнага прызначэнца?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч і па тэлефоне з Кіева ― дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі