Штурм Еўрамайдана ў Кіеве рыхтавалі пад прыкрыццём снайпераў (фота)

Фотаздымкі, на якіх відаць байцы спецпадраздзялення і снайперы, апублікавала УНІАН. Агенцтва спасылаецца на крыніцу ў праваахоўных органах. Паводле гэтай інфармацыі, снайперы былі падначаленыя наўпрост "вельмі высокапастаўленым камандзірам".



Раніцай у сераду снайперы атрымалі загад сыйсці са сваіх пазіцый. Гэты момант і зафіксаваў фотакарэспандэнт.

Нагадаем, падчас штурму сілавікамі барыкад і блокпастоў вакол Майдана ў Кіеве пацярпелі дзясяткі людзей. Аднак сама плошча і будынкі, якія кантралююць пратэстоўцы, не былі захопленыя "Беркутам". Цяпер на Майдане знаходзяцца дзясяткі тысяч чалавек.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі