Шумахеру сёння споўнілася 45 гадоў, яго стан — крытычны, але стабільны

З 29 снежня Міхаэль Шумахер знаходзіцца ў коме ў шпіталі Грэнобля. Яму зрабілі дзве аперацыі. Ніякіх зменаў у стане спартоўца не адбываецца. Медыкі кажуць, што ён крытычны, але стабільны.



3 студзеня Шумахеру споўнілася 45 гадоў. Напярэдадні яго сям'я падзякавала ўсім, хто хвалюецца за Міхаэля і жадае яму выздараўлення. "Мы ўсе ведаем, што ён баец, які ніколі не здасца", — гаворыцца ў заяве.



Побач з Міхаэлем Шумахерам знаходзяцца яго жонка Карына, 16-гадовая дачка Джына-Марыя і 14-гадовы сын Мік.

Як на верталёце эвакуявалі траўмаванага Шумахера (відэа)
 


Фота — Getty Images\Fotobank.ru, AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі