Шумчанка: Чыноўнікі "гнуць сваю лінію" і не ідуць на кампраміс

Шумчанка: Чыноўнікі "гнуць сваю лінію" і не ідуць на кампраміс

У Мінску скончылася чарговая сустрэча чыноўнікаў і іпэшнікаў. Яна прайшла ў Мінэканомікі. Кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка прапанаваў увесці мараторый на падатковыя праверкі да таго часу, пакуль не будуць выпрацаваныя новыя правілы працы іпэшнікаў. Аднак чыноўнікі не пайшлі на гэты крок. Па словах Шумчанкі, размовы, як з супрацоўнікамі Міністэрства па падатках і зборах, так і з чыноўнікамі Мінгандлю, ідуць вельмі складана.

Шумчанка: “Міністэрства па падатках і зборах не ідзе на кампраміс. Не спрабуе неяк канструктыўна весці перамовы. Яны як прынялі гэты 222 указ, так і гнуць сваю лінію”.

Наступны этап перамоваў павінен прайсці ў аўторак, 16 лютага. Прадпрымальнікі спадзяюцца, што знайсці паразуменне з чыноўнікамі ўсё ж атрымаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі