Шуневіч: Колькасць супрацоўнікаў МУС скарочана на 10%

Шуневіч: Колькасць супрацоўнікаў МУС скарочана на 10%

Колькасць супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі скарочана на 10%. Пра гэта ў чацвер распавёў журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Паводле яго слоў "працэс рэфармавання [МУС] завершаны". Ён адзначыў, што скарачэнне датычыць усіх органаў і падраздзяленняў міністэрства.

Шуневіч распавёў, што, між іншым, было скарочана галоўнае ўпраўленне камандуючага ва ўнутраных войсках. Аднак тое, што зніклі некаторыя кіруючыя пасады, на якасць працы міліцыі не паўплывалі. Міністр спасылаецца на статыстыку.

Таксама міністр унутраных спраў сёння выказаўся пра масавыя затрыманні на Зыбіцкай вуліцы ў Мінску і пра сітуацыю з рэстаранам каля Курапатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі