Шуневіча ўзнагародзілі за ўмацаванне правоў і свабод грамадзян
Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч атрымаў грамату ад Нацыянальнага сходу. Была адзначана яго “дзейнасць па ўмацаванні правоў і свабод грамадзян”. У сераду Шуневіч наведаў парламент, у якім праходзіць сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Між іншым, міністр патлумачыў Еўрарадыё, чаму апошнім часам так шмат здарэнняў з удзелам міліцыянераў. Ён кажа, што яшчэ некалькі гадоў таму такую інфармацыю не агучвалі, а цяпер дзейнічае "галоснасць" і яе распаўсюджваюць "у мэтах прафілактыкі".