Швецыя і Чэхія падтрымліваюць санкцыйны ціск на Лукашэнку

GLOBSEC у Празе

GLOBSEC у Празе / twitter.com/jerryhelmers

Еўрапейскія палітыкі не мяняюць пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. У яе падмурку застаецца санкцыйны ціск і ідэя прыцягнення да адказнасці за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны і за злачынствы супраць беларускага народа. Такія высновы дазваляе зрабіць шэраг сустрэч, праведзеных Паўлам Латушкам у рамках форуму GLOBSEC у Празе, паведамляе прэс-служба палітыка.

У прыватнасці, за захаванне санкцыйных абмежаванняў і іх пашырэнне выказаліся намеснік дырэктара Дэпартамента Усходняй Еўропы Чэхіі Пётр Крузэк і Дзяржаўны сакратар па справах ЕС Швецыі Крысціян Даніельсан. Апошні адзначыў важнасць стварэння беларускімі дэмакратычнымі сіламі трох дэмакратычных інстытутаў як альтэрнатывы рэжыму.

А з Дзяржаўным сакратаром МЗС Нямеччыны Томасам Багерам Павел Латушка абмеркаваў далейшыя крокі па вызваленні палітвязняў у Беларусі. Уключна з канфідэнцыйнымі мерамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі