Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў

Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў

Швейцарыя з 13 кастрычніка ўвяла ў дзеянне санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў. 

У "чорны спіс" увайшлі міністр унутраных спраў Юрый Караеў і яго намеснікі, экс-кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык і яго намеснікі, былы генпракурор Аляксандр Канюк ды іншыя сілавікі. Такама ў "чорны спіс" Швейцарыі кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ды іншыя сябры ЦВК.

4 кастрычніка санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў абвясціў Еўрасаюз. У яго таксама ўвайшлі сілавікі і сябры ЦВК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі