Сілавікі даведаліся, што ў Жодзіне на вяселлі "ўсе госці скакалі з БЧБ-сцягам"
Сілавікі ў РБ вядуць змаганне супраць бел-чырвона-белага сцяга
У Жодзіне за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі мясцовага прадпрымальніка. Сілавікі сцвярджаюць, што ён здымаў на пратэстах відэа. А яшчэ знайшлі фота, як каля трох гадоў таму на вяселлі "ўсе госці скакалі з БЧБ-сцягам" (яго прынёс адзін з гасцей і ўсе фатаграфаваліся). Цяпер ГУБАЗіК пагражае гэтым людзям.
Як пішуць праваабаронцы, затрыманы — Аляксандр Міцкевіч.
Сілавікі ў РБ вядуць змаганне супраць бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня", якія ў 1990-я былі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі. Затрыманні і суды праходзяць па ўсёй краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.