Сілавікі пацвердзілі затрыманне ў Наваполацку і Полацку больш за 30 чалавек

Сілавікі сцвярджаюць, што маладыя людзі выраблялі бел-чырвона-белую сімволіку

Сілавікі сцвярджаюць, што маладыя людзі выраблялі бел-чырвона-белую сімволіку / tvr.by

Сілавікі пацвердзілі затрыманне ў Наваполацку і Полацку больш за 30 чалавек. Сцвярджаецца, што ўсе яны былі звязаныя з чатам аматараў велапрабегаў, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". Ананімны "аператыўны супрацоўнік" сцвярджае, што ў ім публікаваліся "заклікі да выхаду на несанкцыянаваыя мерапрыемствы", а пасля ён "пераўтварыўся ў супольнасць, у якой выношвалі і абмяркоўвалі планы, як зрынуць дзейную ўладу". Паведамляецца, што адміністратара чата ўжо "прыцягнулі да адказнасці". У сюжэце паказалі ўдзельнікаў і канфіскаваную ў іх бел-чырвона-белую сімволіку.

Праваабаронцы паведамлялі пра масавыя затрыманні ў Наваполацку і Полацку ў пачатку снежня. 

Сілавікі пацвердзілі затрыманне ў Наваполацку і Полацку больш за 30 чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі