Хапун у Полацку і Наваполацку — затрымалі каля 40 чалавек

Вольга Брыцікава і Аляксандр Кухаронак

Вольга Брыцікава і Аляксандр Кухаронак

У Полацку і Наваполацку 1 снежня сілавікі затрымалі каля 40 чалавек, паведамляе "Позірк" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Затрыманні звязаныя са справай Вольгі Брыцікавай — былой кіраўніцай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу на "Нафтане". Па звестках крыніцы, следства шукае доказы па справе Брыцікавай, але пакуль нічога не мае.

"У пятніцу забралі 40 чалавек. Прыкладна палову з іх — у каго ёсць непаўналетнія дзеці — потым адпусцілі. Большасць затрыманых запалохвалі крымінальнымі справамі за прафсаюзную актыўнасць і фінансаванне пратэстаў, але для іх затрыманне і так можа скончыцца звальненнем без магчымасці працаўладкавацца пасля. Мацярок палохалі тым, што забяруць дзяцей у інтэрнат", — кажа крыніца "Позірку".

Вольгу Брыцікаву з 2020 года неаднаразова арыштоўвалі за ўдзел у пратэстах і за антываенныя акцыі. У жніўні Брыцікаву затрымалі па крымінальнай справе разам з адным з лідараў страйку на прадпрыемстве ў 2020 годзе Аляксандрам Кухаронкам. Іх вінавацяць у закліках да санкцый. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі