Сілавікі прыйшлі забіраць рэдактарку "Новага часу" з кувалдамі і шчытамі

Сілавікі прыйшлі забіраць рэдактарку "Новага часу" з кувалдамі і шчытамі

20 красавіка сілавікі прыйшлі забіраць рэдактарку "Новага часу" Аксану Колб з кувалдамі і шчытамі. Яе павезлі на допыт у Следчы камітэт.

Сваякі Колб кажуць, што сілавікі прыйшлі ў кватэру рэдактаркі ў Мінску. Па якой справе яна праходзіць і ў якім статусе, пакуль невядома.

Газета "Новы Час" перастала выходзіць у жніўні 2021 года. Яе сайт novychas.by быў заблакаваны ў Беларусі ў кастрычніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі