Сілы Амерыкі дастаткова, каб разам з намі даціснуць Расію і Пуціна — Зяленскі

Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў тэлефонную размову з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам. Трамп патэлефанаваў Зяленскаму пасля размовы з Уладзімірам Пуціным, падчас якой яны пагадзіліся з неабходнасцю спыніць вайну ва Украіне.

"Я ўдзячны прэзідэнту Трампу за шчырую цікавасць да нашых агульных магчымасцяў, да таго, як мы можам разам наблізіць сапраўдны мір, кажа Зяленскі. — Працяглая размова. Мы абмеркавалі шмат нюансаў — дыпламатычных, ваенных, эканамічных, і прэзідэнт Трамп праінфармаваў мяне пра тое, што яму сказаў Пуцін. Верым, што сілы Амерыкі дастаткова, каб разам з намі, разам з усімі партнёрамі даціснуць Расію і Пуціна да міру".

12 лютага Дональд Трамп даў даручэнні аб будучых перамовах. "Мы таксама дамовіліся [з Пуціным], што нашы каманды пачнуць перамовы [па ўрэгуляванні вайны] неадкладна", — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі