Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на поўдні Беларусі

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на поўдні Беларусі

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на поўдні Беларусі: сёння ўвечары тут прагназуюцца моцныя залевы і град.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет, з 14.30 да 23.00 у паўднёвых раёнах краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах —  месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Залевы і град будуць у асобных раёнах.

Пры гэтым у краіне пакуль захоўваецца спякотнае надвор’е —  на поўдні тэмпература паветра складзе 30-32 градусы са знакам плюс. У Мінску прагноз на сёння быў 30-31 градус.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі