Сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі на чацвер-пятніцу

Лета

Лета / Еўрарадыё

27 чэрвеня ў Беларусі чакаецца малавоблачнае надвор'е, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.

У сувязі з высокай тэмпературай сіноптыкі абвясцілі на чацвер і пятніцу аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы ў чацвер будзе 11-16 вышэй за нуль, месцамі — 17-19 цяпла. Удзень чакаецца +27...+32.

У Мінску  ў чацвер удзень прагназуюць да 30 са знакам "плюс", а ў пятніцу будзе 30-31 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі