Сіноптыкі: Анамальнай спёкі ў Беларусі ў чэрвені не будзе

У чэрвені сіноптыкі прагназуюць у Беларусі добрае і лагоднае надвор’е. Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова:

“Агульны прагноз па тэмпературным фоне — каля нормы, па поўдні рэспублікі чакаецца на 1 градус вышэй нормы. Ападкаў па рэспубліцы будзе не больш за норму, а вось па паўднёвым захадзе — ніжэй за норму. Для чэрвеня ў Беларусі норма тэмпературы — 15-17 градусаў вышэй за нуль, па ападках — 69-87 мм. У першы тыдзень чэрвеня ападкаў не шмат. Асабліва цёпла будзе ў бліжэйшыя тры дні, у сярэдзіне дэкады мы чакаем невялікае пахаладанне, паветра стане больш свежым".

Адзначым, што калі ў аўторак удзень чакаецца 22-29 градусаў, дык у сераду — 20-30, а ў чацвер ужо 16-23 цяпла. Амаль штодня месцамі прагназуюцца дажджы і навальніцы.

Па поўдні Беларусі ў аўторак будзе да +29

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі