Сіноптыкі: Да праваслаўнага Вялікадня цяпла не будзе

Бліжэйшыя паўтара тыдня яшчэ будзе халодна.

“Да праваслаўнага Вялікадня цяпла не будзе. Мы вельмі лёгка прывыкаем да цяпла, таму зараз нам здаецца, што вельмі некамфортна і холадна. Насамрэч зараз надвор’е адпавядае кліматычнай норме. Да прыкладу, учора тэмпература паветра ў Мінску была нават вышэй за норму на 2 градусы”, − кажа Еўрарадыё галоўны сіноптык Белгідрамета Святлана Рыбакова.

Сіноптыкі прагназуюць, што яшчэ паўтара тыдня будзе даволі холадна, прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і нават мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы ад –4 да +2, а днём у паўднёвых раёнах Беларусі чакаецца да 9 градусаў цяпла.

Фота — dribin.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі