Сіноптыкі: Па поўначы Беларусі ў сераду чакаюцца дажджы

Пераважна па поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, перадае БЕЛТА.



Вецер будзе паўднёва-заходнім, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе +4...+10 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 13-18 градусаў цяпла. Па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей чакаецца да 20 градусаў са знакам "плюс".



Фота — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі