Сіноптыкі: Пацяпленне ў Беларусі пачнецца ў чацвер
У другой палове тыдня ў нашу краіну вернецца цёплае надвор'е.
Як паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, у чацвер, 9 кастрычніка, у Беларусь уварвецца цёплае паветра з Міжземнага мора. Пацяплее і ўдзень, і ўначы. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 4-7 градусаў вышэй за норму, інфармуе БелаПАН.
Ужо ў чацвер ўначы будзе ад 2 да 10 градусаў вышэй за нуль, у пятніцу — 5-12. У дзённыя гадзіны 9-10 кастрычніка прагназуецца да 20-22 цяпла. Будзе пераважна без ападкаў.
Фота — БЕЛТА