Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя ліўні, вецер, град у Беларусі ў сераду

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя ліўні, вецер, град у Беларусі ў сераду

14 ліпеня ў дзённыя гадзіны амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць, што падчас навальніц у асобных раёнах магчымыя моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру (з парывамі да 15-20 м/с) і нават град.

Уначы тэмпература паветра складзе ад +16 да +22 градусаў, удзень — ад +29 да +34 (месцамі — да 36 цяпла).

Ёсць надзея, што ў канцы тыдня спёка пачне сыходзіць з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі