Сіноптыкі: Пасля +26 у панядзелак у Беларусі крыху пахаладае

Ападкаў у нашай краіне практычна не будзе. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да 20-26 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня ўплыў на характар надвор'я ў Беларусі пачне аказваць скандынаўскі антыцыклон. Пад яго уплывам чакаецца пераважна сухое надвор'е, пры гэтым на тэрыторыі нашай краіны стане крыху халадней.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 4-9 градусаў, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 17-22 градусаў. Крыху цяплей будзе па паўднёвым захадзе, дзе ноччу чакаецца плюс 10-12 градусаў, удзень — да 24 градусаў вышэй за нуль, паведамляе БЕЛТА.

Сіноптыкі: Пятніца будзе сухой і да +26

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі