Сіноптыкі: У апошнія дні лета ў Беларусі дажджоў стане менш
Надвор'е крыху палепшыцца. Пакуль жа тэмпература паветра на некалькі градусаў меншая за кліматычную норму.
У пятніцу, 29 жніўня, уначы месцамі, а ўдзень на поўначы нашай краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, удзень — 15-20, на Брэстчыне — да 22 цяпла.
У суботу дажджы і навальніцы магчымыя месцамі. У начныя гадзіны паветра прагрэецца да 11 цяпла, у дзённыя будзе 15-22 градуса. У нядзелю, 31 жніўня, таксама месцамі прагназуюцца ападкі. Тэмпература паветра істотна не зменіцца, паведамляе "Интерфакс-Запад".