Сіноптыкі: У аўторак чакаецца да +18
30 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, адзначае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе +6...+11 градусаў, днём паветра прагрэецца да 12-18 градусаў цяпла.
Сіноптыкі кажуць, што з серады ў Беларусі ўсталюецца халоднае з начнымі замаразкамі надвор'е.
Фота — bankoboev.ru