Сіноптыкі: У аўторак чакаецца да 25 цяпла, дажджы
Ападкі магчымыя толькі на ўсходзе Магілёўскай вобласці, а таксама месцамі па Брэстчыне і Гродзеншчыне.
Прагназуюцца не толькі кароткачасовыя дажджы, але і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 19-25 цяпла, паведамляе БЕЛТА.