Сіноптыкі: У аўторак у Беларусі чакаецца да 25 цяпла
9 верасня будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень месцамі на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
У начныя гадзіны і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад 19 да 25 цяпла, паведамляе БЕЛТА.