Сіноптыкі: У аўторак удзень амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы
Уначы ападкі прагназуюцца толькі месцамі. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер будзе паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду, на Віцебшчыне з парывамі да 15-20 метраў. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, удзень — 14-20 цяпла, паведамляе БЕЛТА.