Сіноптыкі: У аўторак удзень у Беларусі чакаецца да 12 цяпла
У нашай краіне пераважна без ападкаў.
Вецер будзе заходнім з пераходам на паўночны, 5-10 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, у дзённыя — 7-12 градусаў вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, у бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі пачне псавацца надвор'е: пахаладае, чакаецца мокры снег і дождж.
Фота — Fotolia