Сіноптыкі: У аўторак удзень у Беларусі чакаецца да 18 марозу
Заўтра будзе пераважна без ападкаў. Снег і завіруха магчымыя толькі на Брэстчыне ў дзённыя гадзіны.
Вецер усходні, 6-11 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў ніжэй за нуль (пры праясненнях — да 22), удзень — 8-14 марозу.
Фота — БЕЛТА