Сіноптыкі: У аўторак чакаюцца дажджы і навальніцы

Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, інфармуе БЕЛТА. Вецер чакаецца заходні 5-10 метраў за секунду, удзень — з парывамі да 14 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе +4...+10 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 13-18 градусаў са знакам плюс, па поўдні краіны чакаецца да 20 градусаў цяпла.



Фота — ivan-off.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі