Сіноптыкі: У чацвер у Беларусі пахаладае, працягнуцца дажджы

Вецер будзе няўстойлівы, 4-9 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны — 6-12, на поўдні — 13-17 цяпла, інфармуе БЕЛТА.

У пятніцу ў начныя гадзіны чакаецца 3-10 цяпла, удзень — 6-13, дажджы. У суботу, 18 кастрычніка, уначы будзе 1-8 цяпла, месцамі замаразкі да 0 — мінус 3, у дзённыя гадзіны — 4-11 градусаў са знакам плюс. Дажджы прагназуюцца толькі месцамі. У нядзелю амаль па ўсёй Беларусі ўначы будзе ад 0 да мінус 5, удзень — ад 4 да 11 цяпла, на захадзе — да 15 градусаў вышэй за нуль

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі