Сіноптыкі: У чацвер у Беларусі пераважна без ападкаў
Уначы і раніцай месцамі з'явіцца туман.
Вецер будзе паўночна-ўсходнім, 2-7 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 13 да 19 цяпла, на поўдні — да 22 градусаў, інфармуе БЕЛТА.
На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае камфортнае надвор'е